Никто, как мама, любить не может!

Общество

Мама – самы блізкі, дарагі, шчыры і любячы чалавек, гэта пачатак усіх пачаткаў, сімвал захавання жыцця на зямлі, прадаўжэнне чалавечага роду, а Дзень маці – самае чыстае, самае светлае, самае дарагое свята. Гэта выдатная магчымасць павіншаваць усіх матуль, яшчэ раз падзякаваць ім за любоў, адданасць, душэўнае цяпло. Шчырыя словы і віншаванні гучалі ў адрас усіх жанчын на свяце, прысвечаным гэтаму дню. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў раённым Доме культуры ўшаноўвалі тых, хто з гонарам нясе па жыцці высокае званне “мама”. 

Ад райвыканкама, райсавета ўсіх прысутных павіншавала з Днём маці старшыня раённага Савета дэпутатаў А.В.Пашковіч. З году ў год узрастае роля жанчыны ў палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці Беларусі, але нараджэнне і выхаванне дзяцей застаецца найважнейшым іх прызначэннем. Асаблівае прызнанне – мнагадзетным сем’ям, якіх у раёне 101. Ордэнам Маці ўзнагароджаны 18 жанчын Ушаччыны. 
На сцэну былі запрошаны жанчыны-маці з розных працоўных калектываў раёна – А.М.Крыштопенка (Вялікадолецкая бальніца), С.Л.Палячэнка (райспажыўтаварыства), Л.А.Струй (Ушацкая школа), Л.С.Міцкевіч (ільнозавод), Т.С.Захарэнка (тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва), М.П.Макрыдзіна (кінавідэапрадпрыемства), Н.Р.Ціханёнак (агароднінасушыльны завод), Н.М.Макарава (ЖКГ), якія расказалі пра сябе, падзяліліся вопытам выхавання дзетак і сакрэтамі свайго сямейнага шчасця.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама В.М.Захарэнка ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” уручыла падарункі маладым сем’ям, удзельнікам праекта “Моцная сям’я – моцная дзяржава” – Алегу і Таццяне Кірпіч, Вячаславу і Анастасіі Шэўчанкам, Дзянісу і Таццяне Шарыным, Марыне і Віталю Дробышам. 
Ёсць жанчыны, на долю якіх выпадае мноства выпрабаванняў, але яны з годнасцю пераносяць усе цяжкасці. Да такіх можна аднесці С.В.Сцяржанаву, муж якой трагічна загінуў падчас выканання службовых абавязкаў, а яна адна змагла вырасціць і выхаваць двух дзяцей. Ад раённага аддзела ўнутраных спраў намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце Я.Я.Сынкоў уручыў жанчыне кветкі і памятны падарунак.
Для ўсіх маці гучалі душэўныя і пранікнёныя песні ў выкананні выхаванцаў школы мастацтваў, квартэта “Натхненне”. А ў фае Дома культуры была наладжана цудоўная выстава малюнкаў, на якіх дзеткі намалявалі свайго самага дарагога чалавека – маці.
В.ПОЛАЗАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *