Ушачский район в тройке лидеров по урожайности кукурузы в Витебской области

Сельское хозяйство

У Віцебскай вобласці завяршаецца ўборка кукурузы на зерне – на палях яе засталося менш 10 працэнтаў.

Сёлета ў рэгіёне пад гэтую культуру было адведзена каля 17 тысяч гектараў, з іх 1065 – на Ушаччыне. Усяго намалочана каля 140 тысяч тон – і гэта вельмі высокі для Прыдзвіння вынік. Сярэдняя ўраджайнасць культуры – 90,3 ц/га. У нашым раёне на ўчарашнюю раніцу гэты паказчык складаў 113,3 – разам з Чашніцкім і Докшыцкім мы ўваходзім па ім у тройку лідараў.

Хутка фінішуе і ўборка кукурузы на сілас. Лічба ўраджайнасці па нашым раёне суадносная з сярэднеабласной (265 ц/га). Рэкордны сёлета ў Прыдзвінні і паказчык нарыхтаваных кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы – каля 32 цэнтнераў, пры гэтым ва Ушацкім раёне ён крыху вышэйшы – 34.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *