Увечары 29 кастрычніка ў гарпасёлку адбыўся пажар, у выніку якога пацярпеў чалавек.
Па прыбыцці падраздзяленняў МНС на вуліцу Дуброўскага дом і прыбудаваны да яго гараж гарэлі адкрытым полымем. Сын гаспадара дома 2002 года нараджэння спачатку сам спрабаваў патушыць узгаранне, але ў яго не атрымалася, з апёкамі 30% цела малады чалавек дастаўлены ў бальніцу. Дом, гараж і аўтамабіль пашкоджаны агнём. Прычыны і абставіны пажару высвятляюцца, разглядаюцца версіі аб парушэнні правіл бяспекі пры правядзенні агнявых работ і парушэнні правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
З пачатку года ва Ушацкім раёне зарэгістравана 17 пажараў, на якіх адзін чалавек загінуў і адзін атрымаў траўмы. Будзьце асцярожныя з агнём, не ігнаруйце правілы!