Правонарушения в общественных местах: к чему это приводит?

Профилактика и безопасность

Распаўсюджаны від парушэння грамадскага парадку – дробнае хуліганства. За яго ўчыненне па арт. 19.1 КаАП прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 2 да 30 базавых велічынь, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт.

Адной з асноўных прычын здзяйснення хуліганскіх дзеянняў застаецца ўжыванне алкагольных напояў, адурманьваючых рэчываў. Знаходзячыся ў стане ап’янення, грамадзяне адчуваюць сябе свабодна, у іх з’яўляецца пачуццё ўседазволенасці. Многія імкнуцца даказаць сваю перавагу, асабістыя крыўды накіраваць на ні ў чым не вінаватых людзей.

Так, 50-гадовы К. ужо неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Аднойчы, не застаўшы дома сужыцельніцу, добра выпіў і накіраваўся шукаць яе да сяброўкі. Па месцы жыхарства апошняй мужчына ўчыніў дэбош: крычаў у пад’ездзе, стукаў у дзверы, патрабаваў упусціць у кватэру. Жанчына прасіла супакоіцца, аднак той працягваў скандаліць. Уціхамірыць хулігана змаглі толькі супрацоўнікі міліцыі, якія прыехалі на выклік і склалі адміністрацыйны пратакол. Судом Ушацкага раёна К. быў падвергнуты спагнанню ў выглядзе арышту.

Яшчэ адна распаўсюджаная з’ява, якая таксама расцэньваецца як дробнае хуліганства, – спраўленне сваіх натуральных патрэб у грамадскім месцы. Так, 29-гадовы жыхар райцэнтра не стаў шукаць прыбіральню і памачыўся ля аднаго з гандлёвых аб’ектаў. Ён быў п’яны, на заўвагі сяброў і прахожых не рэагаваў, таму работніку магазіна давялося скарыстацца трывожнай кнопкай для выкліку праваахоўнікаў. Улічваючы абставіны правапарушэння, вінаватаму быў прызначаны адміністрацыйны арышт.
Здавалася б, гэта распаўсюджаныя бытавыя сітуацыі, але іх удзельнікі зарабілі сабе праблемы з законам.

Вольга ЛАЮШКА, суддзя суда Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *