150 школьников Ушаччины проведут осенние каникулы в оздоровительных лагерях

Образование и молодежь

На наступным тыдні ў школьнікаў – чаканыя восеньскія канікулы. На Ушаччыне традыцыйна наладзяць у гэты час насычаную аздараўленчую кампанію.

Ужо ў панядзелак выхаваўча-аздараўленчыя лагеры адкрыюцца ва Ушацкай, Арэхаўскай і Глыбачанскай школах. Тут будуць бавіць час 80 (50 і па 15 адпаведна) навучэнцаў, пераважна малодшакласнікаў. З іх бацькамі ўжо заключаны адпаведныя дагаворы. У ліку новаўвядзенняў, прадугледжаных на заканадаўчым узроўні краіны, – выдача пуцёвак і ўнясенне аплаты. Яна, дарэчы, сімвалічная: усяго два рублі – астатняе датуецца дзяржавай.

Па-ранейшаму для вучняў будуць праводзіцца разнапланавыя мерапрыемствы, арганізавана трохразовае харчаванне. Праўда, усё гэта – на працягу толькі пяці дзён, субота цяпер у такі графік не ўключана. З’явілася таксама магчымасць запісвацца ў лагер не той школы, якую наведвае дзіця. Скажам, вучань Ушацкай едзе на канікулы да бабулі ў Арэхаўна – аздараўляцца ў такім разе ён можа ў Арэхаўскай (вядома, пры наяўнасці там свабодных месцаў).

З 28 кастрычніка запросіць дзяцей таксама спартыўна-аздараўленчы лагер “Алімпіец” пры Ушацкай СДЮШАР. Аздаравіць тут за пяць дзён плануецца 70 хлопчыкаў і дзяўчынак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *