Двое детей погибли при пожаре в Сенице

Профилактика и безопасность

Страшная трагедыя здарылася ў аграгарадку Сеніца.

Увечары бацькі знаходзіліся ў суседнім пакоі, калі да іх падбегла дачка і сказала, што выпадкова падпаліла штору. Жанчына выбегла на вуліцу, а мужчына паспрабаваў самастойна патушыць узгаранне, але ў яго нічога не атрымалася – з апёкамі быў дастаўлены ў бальніцу. Ад атрыманых траўм двое дзяўчынак 3 і 5 гадоў загінулі. Вядома, што і тата, і мама знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Трэцяму малышу пашчасціла, бо немаўля ў той дзень засталося ў бабулі ў Мінску. Шматдзетная сям’я ў сацыяльна небяспечным становішчы не знаходзілася.

У чарговы раз заклікаем бацькоў не пакідаць дзяцей без нагляду, схаваць запалкі і іншыя падобныя прадметы, растлумачыць правілы бяспекі і да чаго можа прывесці свавольства з агнём, расказаць, як сябе паводзіць пры пажары: не хавацца, не спрабаваць выратаваць свае цацкі, а адразу выбягаць з хаты на вуліцу і клікаць на дапамогу дарослых.
У кастрычніку гэтага года ў краіне ўжо адбылося 45 пажараў з-за няправільнай эксплуатацыі і няспраўнасці пячнога ацяплення. Не ігнаруйце правілы, будзьце асцярожнымі!

Ганна ЛЯШКОВА, інспектар сектара прапаганды РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *