Отчётно-выборная конференция прошла в профсоюзной организации райбольницы

Общество

Ва Ушацкай райбальніцы падвялі вынікі работы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і абралі новага лідара. Удзел у справаздачна-выбарнай канферэнцыі прынялі старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзімір Плыткевіч, намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Ягораў.

Членамі прафсаюза ў ЦРБ з’яўляюцца 332 чалавекі, або 97% ад агульнай колькасці працуючых. Работа прафкама ахоплівае самыя розныя накірункі – аздараўленне супрацоўнікаў, культурна-масавы, спартыўны, грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы і заработнай плаце. Не менш важная задача – згуртаванне калектыву, калі людзі аб’яднаны не толькі прафесійнай дзейнасцю, але і адпачынкам. Матэрыяльная дапамога са сродкаў прафбюджэту аказваецца ў сувязі з нараджэннем дзяцей, уступленнем у шлюб, лячэннем, а таксама са смерцю блізкіх людзей. Сёлета ў калектыў прыйшлі 11 маладых спецыялістаў, кожны з якіх атрымаў настаўніка, гатовага падзяліцца ведамі і вопытам. У вольны час супрацоўнікі райбальніцы актыўна ўдзельнічаюць у турпаездках, якія арганізуюцца прафкамітэтам. Для членаў прафсаюза штогод набываюцца квіткі на спектаклі, канцэрты, арганізоўваюцца мерапрыемствы з нагоды прафесійнага і іншых святаў. Для дзяцей ладзяцца ранішнікі, набываюцца навагоднія падарункі.

Калектыў райбальніцы даверыў прафсаюзнае лідарства ў новым перыядзе юрысконсульту ЦРБ Наталлі Віктараўне Кляпец (на здымку), якая змяніла на гэтай пасадзе вопытную і актыўную Марыну Генадзьеўну Харэвіч.

Абраны новы прафсаюзны лідар і ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Ім стала Вольга Васільеўна Радзевіч. Была адзначана праца былога старшыні пярвічкі Алы Васільеўны Нікіценкі. Яна атрымала Падзяку ад Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

Караліна КЛАЧОК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *