Секрет урожая: как Наталья Прашкович вырастила гигантский арбуз

Калейдоскоп

Трымаць у руках гэты кавун Наталлі Прашковіч нават не прапаноўвала. Вельмі цяжкі. Вагаў у доме, якія б вытрымлівалі больш за 10 кілаграмаў, не знайшлося, але ягада дакладна пад 12 кілаграмаў. Такіх гігантаў, прычым у адкрытым грунце, а не ў цяпліцы, на дачы ў Праніках выспела чатыры штукі, ласаваліся першым яшчэ ў жніўні, ну а меншых іншага гатунку і дынь, якія таксама дараслі да 3 кілаграмаў, было значна больш. Садзіць бахчавыя Наталля Вікенцьеўна толькі другі год, аднак ведае, што каб частавацца спелай ягадай, не трэба сквапнічаць. Таму на кожным саджанцы пасля завязі пладоў на цэнтральнай галінке пакідала толькі адзін, а ўсе бакавыя парасткі выдаляла цалкам. Дыні ж выспелі раней, а завязваюцца яны, наадварот, на другасных плецях. Ніякіх хітрыкаў з раслінамі не прадпрымала, толькі ў чэрвені (высаджвала позна з-за халоднага мая) укрывала спанбондам.

Дыні можна захоўваць нават да Новага года. У Сярэдняй Азіі для гэтага ягады падвешваюць у сетках у халаднаватым месцы (2-5 градусаў цяпла), раскладуць іх таксама на стэлажах або ў скрынях на сухім пяску, імху, попеле. Як і з іншымі пладамі, варта апрацаваць папярэдне воскам, глінай, зразумела, што дыні павінны быць цэлымі і недаспелымі. Для доўгага захоўвання лепш падыходзяць дыні сартоў “Славія”, “туркменка”, “зімоўка”, “тарпеда”, “кабасса”.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *