Первый секретарь Витебского областного комитета БРСМ Жанна Нарицына посетила с рабочим визитом Ушачский район

Образование и молодежь

З рабочым візітам Ушацкі раён наведала першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Жанна Нарыцына.

Нядаўна абранага маладзёжнага лідара Віцебшчыны цікавіла, чым жыве моладзь Ушаччыны, што яе хвалюе, у якіх значных і карысных справах удзельнічае. Лідар суполкі абмеркавала пытанні дзейнасці райкама з кіраўніцтвам раёна.

Сустрэча з актывам БРСМ адбылася на базе спарткомплексу “Юнацтва-Ушачы” і прайшла ў форме адкрытага дыялогу. Гаварылі аб увазе, якую надае моладзі дзяржава: юнакі і дзяўчаты маюць магчымасць бясплатна атрымліваць адукацыю, ім гарантавана працаўладкаванне, а на першым рабочым месцы прадугледжаны бонусы і прывілеі. Жанна Віктараўна падкрэсліла, што поспеху спрыяе і актыўная жыццёвая пазіцыя саміх маладых людзей, а БРСМ заўсёды дапаможа ім рэалізаваць добрыя пачынанні. Сёння члены арганізацыі прымаюць удзел у патрыятычных акцыях, спартыўных спаборніцтвах і творчых праектах, валанцёрскім руху. Рэалізуюцца розныя ініцыятывы – напрыклад, праект “100 ідэй для Беларусі”.

На сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні, перспектывы арганізацыі, сітуацыя вакол Беларусі. Асноўны пасыл – важна зберагчы тое, што маем, сумленна кожнаму рабіць сваю справу. У гэты дзень рады БРСМ папоўніліся – членскія білеты ўручаны маладым работнікам Ушацкага лясгаса Даніілу Пазняку і Лізавеце Кузьміной.
Удзельнікі мерапрыемства пабывалі ў новым інтэрнаце для спартсменаў.

Кажучы на маладзёжным слэнгу, выдадзім спойлер: адзін з маштабных абласных праектаў, падрабязнасці пра які не раскрываюцца, абяцае сабраць маладых людзей з усёй Віцебшчыны менавіта ва Ушачах.

Караліна КЛАЧОК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *