В Ушачском районе прошёл ряд мероприятий, посвящённых Дню пожилых людей

Общество

Актывісты БРСМ і піянерскай арганізацыі школ раёна не толькі павіншавалі са святам прадстаўнікоў старэйшага пакалення, а і аказалі ім пасільную дапамагу ва ўборцы прыдамавых тэрыторый.


Не забываюць пра былых работнікаў на прадпрыемствах раёна. Напрыклад, Ушацкі лясгас па традыцыі падрыхтаваў для ўсіх сваіх ветэранаў вялікія прадуктовыя наборы.


Галіновыя прафсаюзы і пярвічкі далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Павага. Клопат. Адказнасць”, пажылыя землякі атрымалі падарункі, кветкі і святочныя паштоўкі.


У раённым цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню пажылых людзей. Сваім выступленнем гледачоў парадаваў хор народнага клуба “Ветэран”.


У аўторак у хол аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН, што ў Вяркудах, выйшлі нават тыя, хто па сваім фізічным стане рэдка пакідае пакой. Гасцям тут заўсёды рады, тым больш калі тыя прыязджаюць з прыемнай нагоды.

У рамках рэспубліканскай акцыі “Павага. Клопат. Адказнасць” з Днём пажылых людзей пастаяльцаў сацустановы, якіх зараз 28, павіншавалі актывісткі Ушацкай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын на чале з Дзінай Міхайлаўнай Садоўскай. Ад грамадскага аб’яднання для ўсіх быў арганізаваны салодкі стол. Дарэчы, суправаджаўся ён прыгожым міні-канцэртам ад удзельніц вакальнай групы “Веркужаначка”. Самаробныя прэзенты, якія спатрэбяцца ў рэабілітацыі, перадалі валанцёры “срэбнага” ўзросту з аддзялення дзённага знаходжання ТЦСАН.

Візіт актывістак БСЖ у Вяркуды насіў не толькі святочны характар. Ушачанкі пазнаёміліся з умовамі пражывання пастаяльцаў, іх запытамі, наведалі рэабілітацыйны пакой і ў межах сваіх кампетэнцый прапанавалі садзейнічанне. Так, напрыклад, абмеркавана магчымасць накіравання сюды з райбальніцы спецыялістаў па ЛФК, псіхатэрапіі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *