Новые тематические автобусные павильоны появились на улицах Ушач

Калейдоскоп

“Новыя павільёны на аўтобусных прыпынках упрыгожылі наш гарпасёлак і радуюць вока!” Водгукі такога кшталту за апошні час нам давялося чуць не раз.

Многія ўжо бачылі і ацанілі абнаўленне ў трох кропках – на вуліцах Віцебскай, Савецкай каля райбальніцы і сквера. Падобныя крытыя сучасныя павільёны са спецыяльнага шкла ёсць у многіх гарадах, аднак ва Ушачах яны яшчэ і тэматычна аформлены. На адным – выява “Прарыву” з напамінам пра 80 мірных гадоў, на другім адлюстраваны нашы брэндавыя мерапрыемствы – патрыятычная акцыя “Прарыў Перамогі” і фестываль “Экстрым Прарыў”, а на тым, што ў цэнтры гарпасёлка, на фоне краявідаў значыцца юбілейная дата – 540 гадоў з дня ўтварэння Ушач. Устаноўка прыпынкаў і стала своеасаблівым падарункам гораду да свята. Дарэчы, плануецца, што ў будучым падобныя тэматычныя павільёны з’явяцца і ў іншых месцах. Спадзяемся, што ўсе ўшачане будуць удзячнымі за тое, што для іх робіцца, і беражліва адносіцца да гэтай гарадской маёмасці.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *