Бешенковичи готовятся принимать областной фестиваль-ярмарку тружеников села «Дажынкі-2024»

Общество

Нашы суседзі – Бешанковічы – ужо гатовы прыняць абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2024”. Ужо ў бліжэйшую суботу, 28 верасня, сюды з’едуцца хлебаробы Прыдзвіння, каб разам падвесці вынікі жніва і атрымаць заслужаныя ўзнагароды. Праграма абласнога свята, як заўсёды, насычаная і цікавая.

Каля сотні аб’ектаў пераўтварылася ў райцэнтры да “Дажынак”. Напярэдадні свята некаторыя з іх ужо былі ўрачыста адкрыты, напрыклад, прайшоў першы канцэрт у абноўленым Доме культуры, прынялі наведвальнікаў Дом рамёстваў, раён газазабеспячэння, гандлёвая зала паштовага ўчастка. Забаўляльная частка свята стартуе ў пятніцу з выступлення ў цэнтральным парку знакамітага беларускага гурта “Дразды” (пачатак у 18 гадзін, уваход свабодны).

Дзясяткі мерапрыемстваў запланаваны на суботу: адкрыццё новых аб’ектаў, конкурсныя гульнявыя праграмы, спартыўныя спаборніцтвы, выставы, паказальныя выступленні, работа шматлікіх тэматычных пляцовак і многае іншае. Кульмінацыяй свята па традыцыі стане ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых працаўнікоў сяла і канцэрт, якія пачнуцца ў 14.30 у цэнтральным парку. Выступленні розных творчых калектываў там жа будуць ладзіцца цэлы вечар і завершацца феерверкам і дыскатэкай.

Больш падрабязную праграму можна знайсці на сайце Бешанковіцкага райвыканкама і ў нашых калег – на сайце раённай газеты “Зара”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *