Осенние браки и самые маленькие ушачане

Демография

Вясельны “бум”

Сезон вяселляў пачаўся ва Ушацкім раёне. Тое, што менавіта восень – самы час адзначаць адну з важнейшых падзей у жыцці чалавека, “пастанавілі” яшчэ нашы продкі, якія не маглі браць шлюб, пакуль не ўбраны ўраджай. Зараз мы на многае з тых традыцый глядзім як на архаічнасць, аднак часта вяселле плануем менавіта на восень.
У верасні ва Ушацкім раёне афіцыйна сталі мужам і жонкай сямнаццаць пар. Першы асенні месяц, напэўна, стаў асабліва запамінальным для тых маладых людзей, якія ўступілі ў шлюб упершыню, а гэта Сяргей Пятроўскі і Алена Іванова, Дзмітрый Пецкалёў і Вольга Баратынская, Максім Крахотка і Алена Коршун, Дзмітрый Шыць і Святлана Гарбаценка, Сяргей Новік і Ірына Іванюк, Міхаіл Сталыга і Алена Кандраценка, Аляксей Кляпец і Наталля Гаманёк, Юрый Клачок і Кацярына Прыходзька, Андрэй Стрыжонак і Алена Шаманская, Дзмітрый Жаваранак і Вольга Емельянава, Віктар Шаўчэнка і Анастасія Сцепаненка, Сяргей Саксон і Вольга Клачок. Віншуем маладых з рэгістрацыяй шлюбу, жадаем ім цёплых нязгасных пачуццяў, шчасця і дабрабыту!

Немаўляты верасня

Дзевяць дзетак было зарэгістравана на Ушаччыне за першы асенні месяц. Дзяўчынкі Лізавета Шыла, Яна Кулагіна і Мілана Пчолка сталі першынцамі ў сваіх бацькоў. Напэўна, добрымі сябрамі для сваіх старэйшых брацікаў і сястрычак стануць Дар’я Правада, Данііл Стрыжонак, Мілана Шаўчэнка і Станіслаў Казакевіч (другія дзеці ў сям’і), а таксама Кіра Бародзіч і Дзяніс Кірпіч (трэція). Віншуем бацькоў з гэтай адметнай у іх жыцці падзеяй, жадаем шчасця, упэўненасці ў заўтрашнім дні, а самым маленькім – здароўя, хуткага росту і толькі станоўчых эмоцый.
А.МАЛАШЧАНКА,
начальнік аддзела загса Ушацкага райвыканкама



2 комментария по теме “Осенние браки и самые маленькие ушачане

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *