В Беларуси 22 сентября пройдёт День без автомобиля

Общество

Сёлета штогадовая экалагічная акцыя “Дзень без аўтамабіля” пройдзе ў нашай краіне пад дэвізам “Беларусь за чыстае паветра!”. Дата яе правядзення – 22 верасня – прыпадае на нядзелю.

Многія ў гэты дзень не будуць заводзіць свае машыны проста таму, што не трэба ехаць на работу і вучобу, аднак мы заклікаем не карыстацца імі і для іншых мэт. Калі плануеце кудысці адправіцца – сядайце на веласіпед ці іншы сродак, які не забруджвае атмасферу, ці на грамадскі транспарт. А яшчэ лепш – прагуляйцеся. Тым самым вы зробіце свой маленькі ўнёсак у паляпшэнне экалогіі.

Аўтамабільныя выхлапы – адна з галоўных крыніц пагаршэння стану паветра, таму ў развітых краінах стымулююць пераход з бензінавых рухавікоў на электрычныя. Увод у эксплуатацыю БелАЭС дазволіў масава выкарыстоўваць электраэнергію для транспартных патрэб. Ствараецца шырокая сетка электразараднай інфраструктуры. Актыўна пераводзіцца на электрарухавікі і грамадскі транспарт. Усё больш аўтааматараў аддаюць перавагу электрамабілям.

Зараз у Беларусі ўжо каля 15 тысяч машын з зялёнымі нумарамі, і з кожным годам іх становіцца больш – тэмп росту гэтай лічбы складае 200 працэнтаў. У Віцебскай вобласці зарэгістравана 400 электрамабіляў. Сярод іх уладальнікаў ёсць і ўшачане.

Міхаіл ШУК,
начальнік раённай інспекцыі
прыродных рэсурсаў
іаховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *