Завершается уборка кукурузы в хозяйствах района

Сельское хозяйство

Сярод шматлікіх восеньскіх работ адной з важных з’яўляецца ўборка кукурузы, якую трэба завяршыць да першых замаразкаў. Гэта паўднёвая культура вельмі адчувальная, нават на невялікім марозе яна адразу страчвае свае пажыўныя якасці.
Сёння кукурузны сілас з’яўляецца галоўнай крыніцай для папаўнення рацыёну буйной рагатай жывёлы бялком і альтэрнатывы яму няма.
У раёне працягваецца ўборка кукурузы, у панядзелак было ўбрана больш 70 працэнтаў плошчаў. Поўнасцю ўбрана культура ў ААТ “Дземенец”, “Агра-Селішча”, хутка завершыцца гэты працэс у “Райаграсэрвісе”. У некаторых гаспадарках работа крыху замарудзілася з-за таго, што не па ўсіх палетках магла прайсці тэхніка.
Сёлета “каралёва палёў” урадзіла добрая. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае больш 300 цэнтнераў з гектара, у “Райаграсэрвісе”, “Ільюшынскім”, “Агра-Селішчы”, “Вялікадолецкім” яна вышэй 350 цэнтнераў з гектара, а на асобных участках гаспадарак дасягала амаль 400 цэнтнераў.
Пры такім ураджаі нашы сельгаспрадпрыемствы не застануцца без кармоў, галоўнае своечасова завяршыць работу па ўборцы кукурузы. Усяго ж па раёне ўжо нарыхтавана 26,8 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы.
В.ПОЛАЗАВА.
На здымку: на кукурузных палетках ААТ “Ільюшынскі” працаўнікі В.Буйніцкі, У.Мацышын. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *