Бешенковичи готовятся к областному фестивалю-ярмарке”Дожинки-2024″

Общество

Бешанковічы завяршаюць падрыхтоўку да абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2024”.

У райцэнтры добраўпарадкоўваюцца вуліцы, вядзецца рамонт будынкаў сацыяльнай, вытворчай, гандлёвай сфер, жылых шматпавярховак. Усяго ў гарпасёлку пераўтворацца да “Дажынак” 120 аб’ектаў. На гэтае абнаўленне накіравана больш 30,5 мільёна рублёў бюджэтных сродкаў.

“Упэўнены, што і жыхары, і шматлікія госці ацэняць тую работу, якая тут праведзена. Галоўная наша мэта – зрабіць жыццё такіх невялікіх населеных пунктаў больш прывабным у першую чаргу для мясцовага насельніцтва”, – падкрэсліў падчас правядзення штаба па падрыхтоўцы свята старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў.
Плануецца, што галоўны агра-фэст вобласці пройдзе ў канцы верасня. Пры гэтым старт святочным мерапрыемствам будзе дадзены раней: напярэдадні фестывалю адкрыюць некалькі знакавых аб’ектаў, на якіх ішлі работы ў рамках падрыхтоўкі да “Дажынак”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *