Ко дню образования уголовного розыска

Закон - один для всех

5 кастрычніка – спаўняецца 93 гады з дня ўтварэння крымінальнага вышуку, сіламі якога ажыццяўляецца аператыўна-вышуковая дзейнасць па прадухіленні і раскрыцці злачынстваў супраць асобы, грамадскага парадку, бяспекі грамадзян.
Крымінальны вышук можна параўнаць з разгадваннем галаваломкі, вырашэннем задачы ці ўраўнення з многімі невядомымі… Прафесійны вопыт, жыццёвая і інтуітыўная дасведчанасць тут вельмі патрэбны.

Па-сапраўднаму выдатных работнікаў ва Ушацкім крымінальным вышуку працавала нямала. Не так проста выдзеліць кагосьці асабіста. Але некаторых ветэранаў працы ўсё ж назаву. Шмат гадоў аддалі аператыўна-вышуковай рабоце Міхаіл Мікалаевіч Сабін, Сямён Аркадзьевіч Байкоў, Уладзімір Дзмітрыевіч Далжонак, Генадзь Іванавіч Ігнатовіч, Фёдар Васільевіч Пашкевіч. Іх падыход да справы вызначаўся разнастайнасцю форм і метадаў расследавання. Гэтыя людзі не ганяліся за працэнтнымі паказчыкамі, а добрасумленна выконвалі свой абавязак і дабіваліся высокіх вынікаў у раскрыцці злачынстваў.
Сёння аддзяленнем крымінальнага вышуку ў раёне кіруе маёр міліцыі Леанід Мікалаевіч Клачок. У аддзяленні працуюць кваліфікаваныя аператыўнікі – А.В. Карпёнак, С.С.Герцык, А.А.Булыкін, Д.В.Глухароў, якія прадаўжаюць эстафету папярэднікаў і авалодваюць наватарскімі метадамі. Інакш і нельга. Імклівае развіццё эканомікі, асваенне новых тэхналогій вядуць да новых, больш напрактыкаваных і дзёрзкіх злачынстваў. Сучасныя сышчыкі робяць усё магчымае, каб забяспечыць асабістую і маёмасную бяспеку грамадзян, надзейную ахову грамадскага парадку. Сярод прыярытэтных накірункаў дзейнасці не толькі аператыўна-следчая работа, але і папераджальна-прафілактычная, якая істотна ўплывае на зніжэнне колькасці злачынстваў.
За бягучы перыяд 2011 года ў раёне па лініі крымінальнага вышуку было ўчынена 93 злачынствы. Большасць з іх ужо раскрытыя. Наогул, названае аддзяленне Ушацкага РАУС па раскрыцці на працягу доўгага часу ўваходзіць у пяцёрку лепшых у вобласці, а ў першым квартале 2011 года было бясспрэчным лідарам. Аднак статыстыка – гэта апошняе, што цікавіць оперупаўнаважаных. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ганарацца раскрытымі злачынствамі – цяжкімі, заблытанымі, замаскіраванымі.
У гэты святочны дзень кожнаму сышчыку, а таксама яго родным i блiзкiм, найперш жадаю здароўя, шчаслiвага сямейнага жыцця. Без моцнага тылавога забеспячэння, якiм з’яўляюцца нашы сем’i, немагчыма плённа працаваць. А яшчэ жадаю сваiм калегам удачы. Яна патрэбна ва ўсiм, нават у час адпачынку, а на працы – тым больш.
С.АЛАБІН,
начальнік Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *