В отделе детской и юношеской книги районной библиотеки подвели итоги летнего марафона чтения

Образование и молодежь

Лета праляцела, як старонка ў любімай кнізе, пакінуўшы пасля сябе яркія ўспаміны пра сонечныя дні. У аддзеле дзіцячай і юнацкай кнігі Ушацкай раённай бібліятэкі летнія канікулы былі цікавымі і насычанымі.

Бібліятэкары арганізавалі разнастайную праграму – ад шумных святаў і займальных віктарын да ціхіх чытанняў. “Сонейка”, “Юнацтва”, “Арляня”, “Вясёлка талентаў” – наведвальнікі гэтых школьных лагераў сталі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мерапрыемстваў.

У пачатку ж верасня тут падвялі вынікі летняга марафону. Самым заўзятым кнігалюбам аказалася чацвёртакласніца Вераніка Парфіяновіч з Мінска, якая за лета прачытала аж 39 кніг! У тройку ўвайшлі таксама чацвёртакласніца Валерыя Мядзведская і пяцікласнік Антон Тарасевіч з Ушацкай школы. Антон быў адзначаны заахвочвальным прызам за пастаянны ўдзел у праграмах летняга чытання. Усе астатнія ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы і
сувеніры.

“Мы спадзяемся, што дзецям было вельмі цікава і карысна правесці летні адпачынак з намі, – адзначае загадчык аддзела Святлана Клачок. – Ну а новы кніжны сезон ужо набірае абароты. Чакаем усіх за кнігамі!”.

За перыяд летніх канікул у аддзеле дзіцячай і юнацкай кнігі было праведзена 32 мерапрыемствы, якія наведала 757 чалавек.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *