Встреча ветеранской и молодежной организаций: традиции сотрудничества и новые планы

Общество

Узаемадзеянне ветэранскага і маладзёжнага актываў нашага раёна заўсёды будавалася на аснове супрацоўніцтва, дапамогі і павагі. Яшчэ раз пераканацца ў гэтым актывісты арганізацый змаглі на нядаўнім сумесным пасяджэнні, якое адбылося ў музеі народнай славы імя У.Е.Лабанка.

Ніводнае грамадскае і культурна-масавае мерапрыемства раёна не праходзіць без удзелу гэтых арганізацый. Ветэраны – частыя госці на сустрэчах з навучэнцамі школ. У сваю чаргу актывісты саюза моладзі шэфствуюць над ветэранамі працы, адзінока пражываючымі пажылымі людзьмі.

У сваіх выступленнях старшыня раённага Савета ветэранаў Ніна Васілеўская і першы сакратар райкама БРСМ Рыта Хрыпель прывялі мноства прыкладаў плённага ўзаемадзеяння, акрэслілі задачы на будучыню.

– Раённы савет ветэранаў – адна з самых згуртаваных і актыўных грамадскіх арганізацый Ушаччыны. У ліку нашых галоўных задач – работа па сацыяльнай абароне і падтрымцы пажылых людзей, ушанаванне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны, патрыятычнае выхаванне моладзі, – падкрэсліла старшыня раённага савета ветэранаў Ніна Васілеўская.
Аб сваёй дзейнасці распавялі актывісты Мосарскай і Дубраўскай пярвічак І.Навагродская і А.Кучко. Напрыклад, Ірына Фёдараўна разам з аднавяскоўцамі даглядае пахаванні ў Белым. Алена Захараўна і яе землякі правялі вялікую работу па ўстанаўленні прозвішчаў загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны жыхароў Усаі, якія былі ўвекавечаны на помніку ў названай вёсцы. Шмат годных спраў і на рахунку актывістаў з іншых пярвічак.

“Вялікі дзякуй хачу сказаць ад імя моладзі за бясцэнны вопыт, які вы, людзі старэйшага пакалення, перадаяце нам, – падкрэсліла Р.Хрыпель. – Нашы актывісты з задавальненнем дапамагаюць тым, хто мае ў гэтым патрэбу: займаюцца ўборкай прыдамавой тэрыторыі ад лісця і снегу, дапамагаюць складаць дровы. Мы разумеем, як важна захоўваць гістарычную памяць, таму прымаем удзел ва ўсіх патрыятычных мерапрыемствах”.

Удзельнікі таксама паглядзелі экспазіцыю “Ушаччына – партызанскі край”, прысвечаную 80-годдзю вызвалення раёна.

Наперадзе шмат праектаў і планаў, і грамадскія аб’яднанні Ушаччыны ўжо прыступілі да іх рэалізацыі. І няма сумненняў, што сумесная праца памножыць вынік.

Прыемным момантам стала ўзнагароджанне актывістаў ветэранскай арганізацыі. Ганаровай граматай райвыканкама адзначана актывіст ветэранскай арганізацыі вёскі Мосар Ірына Фёдараўна Навагродская. А член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Марковіч уручыла грамату райсавета Валянціне Вячаславаўне Падвойскай.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *