Геннадий Егоров назначен заместителем председателя Ушачского райисполкома

Общество

Намеснікам старшыні Ушацкага раённага выканаўчага камітэта, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы, назначаны Генадзь Міхайлавіч ЯГОРАЎ.

Ураджэнец Лёзненскага раёна скончыў Віцебскі індустрыяльны тэхнікум, Калінінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча, Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС Рэспублікі Беларусь. Асноўныя старонкі біяграфіі звязаны са службай у Віцебскім абласным упраўленні МНС, ваенна-марскім флоце. З’яўляўся старшынёй абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, начальнікам Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. Да назначэння ва Ушачы займаў пасаду старшыні Віцебскага абласнога Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *