В Ушачах началась плановая вакцинация от COVID-19: прививка доступна всем желающим

Здравоохранение

Каранавірус пастаянна муціруе і, выклікаючы сімптомы, падобныя на грып ці ВРВІ, працягвае цыркуляваць. Таму ў Беларусі праводзіцца штогадовая планавая вакцынацыя ад COVID-19 – прышчэпку ўсе жадаючыя атрымліваюць напярэдадні эпідсезона.

Ва Ушацкай ЦРБ імунізацыя ўжо пачалася. Звярнуцца варта ў кабінет №50 паліклінікі з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 18.00 (перапынак: з 13.00 да 13.20). На ФАПах зрабіць прышчэпку прапануецца па папярэднім запісе, а ў Вялікадолецкай і Глыбачэнскай бальніцах сястрынскага догляду, Дубраўскай урачэбнай амбулаторыі – па графіку работы ўстаноў. У наяўнасці – прэпараты “Спутник Лайт” і “Гам-КОВИД-Вак”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *