Забота о пожилых — приоритет политики государства

Общество

На сённяшні дзень у Беларусі кожны жыхар горада і кожны трэці сельскай мясцовасці з’яўляецца пенсіянерам. Наш Прэзідэнт справядліва назваў пенсіянераў “самай свядомай часткай насельніцтва і апорай дзяржавы”. Ветэраны працы – гэта гонар і сумленне любой краіны. Асаблівае месца ў нашым грамадстве займаюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія, не шкадуючы здароўя і жыцця, абаранілі незалежнасць нашай Радзімы.
Распрацавана Рэспубліканская комплексная праграма сацыяльнай падтрымкі пажылых людзей, ветэранаў вайны і працы, асоб, пацярпеўшых ад наступстваў войнаў. У адпаведнасці з гэтай праграмай распрацаваны і зацверджаны раённыя мерапрыемствы.
Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з сельскімі Саветамі праводзяцца штогадовыя абследаванні ўмоў жыцця ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, сем’яў загінуўшых воінаў і партызан, адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян з мэтай выяўлення іх патрэб і запытаў. Ім аказваюцца разавыя платныя паслугі па льготных расцэнках.
У некаторых арганізацыях у калектыўных дагаворах прадугледжаны дадатковыя меры адраснай сацыяльнай падтрымкі непрацуючых пенсіянераў і тых, хто раней працаваў у гэтых калектывах, а таксама заахвочванне і ўзнагароджанне ў святочныя дні і прафесійныя святы.
Штогод праводзяцца медыцынскія агляды ветэранаў вайны, якія пры неабходнасці шпіталізуюцца на стацыянарнае лячэнне. 
Прадпрыемствамі раёна пастаянна аказваецца дапамога пенсіянерам і інвалідам ва ўзворванні агародаў, выдзяляюцца ўчасткі пад сенакос, транспарт для дастаўкі паліва, угнаенняў, уборкі ўраджаю, аказваецца іншая дапамога.
Работнікамі культуры сумесна з сельскімі Саветамі наладжваюцца святы вёсак, канцэрты, на якія запрашаюцца ветэраны і людзі сталага ўзросту.
Клопат дзяржавы аб ветэранах і пенсіянерах быў, ёсць і застанецца прыярытэтам палітыкі нашай дзяржавы. Таму пажылыя людзі, ветэраны вайны і працы маюць падставы з аптымізмам глядзець у будучае, падтрымліваць палітыку будаўніцтва развітой і працвітаючай Рэспублікі Беларусь, удзельнічаць у выхаванні людзей і асабліва моладзі ў духу патрыятызму і любові да сваёй Радзімы.
Раённы савет ветэранаў сардэчна віншуе ўсіх ветэранаў вайны і працы, пенсіянераў з Міжнародным святам пажылых людзей і жадае ўсім самага моцнага здароўя, даўгалецця, шчасця, дабрабыту, аптымізму, любові родных і блізкіх.
У.МАЛАТКАВЕЦ,
старшыня раённай ветэранскай арганізацыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *