Республиканский педагогический совет. Мнения участников от Ушачского района

Общество

Людміла Давыдава, начальнік аддзела па адукацыі Ушацкага райвыканкама:

– Пасыл Прэзідэнта гучаў так: “Калі сёння не будзе адукаванай, выхаванай у сваёй краіне моладзі, заўтра не будзе і краіны”. У ходзе свайго выступлення Аляксандр Рыгоравіч вызначыў шэраг праблем, на якія трэба звярнуць увагу: работа з маладымі спецыялістамі, роля настаўніка, аўтарытэт педагога. Не абмінуў Кіраўнік дзяржавы сітуацыю, якая склалася ў аграрных ВНУ. Чырвонай ніткай прайшла тэма патрыятычнага выхавання. Як падкрэсліў А.Лукашэнка: “Патрыёта можа выхаваць толькі патрыёт”, і з гэтым немагчыма не пагадзіцца.


Жанна Крамін, дырэктар Ільюшынскай школы:

– Адбыўся дзелавы, канкрэтны дыялог. Аляксандр Рыгоравіч адзначыў, што школа – гэта храм, і, пераступаючы яго парог, кожны павінен разумець, дзе ён знаходзіцца. Прэзідэнт правільна падкрэсліў, што мы самі фарміруем прэстыж прафесіі. І гэтыя словы я ўспрыняла як накірунак для сваёй далейшай педагагічнай дзейнасці.


Ганна Марозава, малады педагог Арэхаўскай школы:

– Мне пашанцавала трапіць на такое мерапрыемства ў пачатку прафесійнага шляху. Пачутае дапамагло вызначыцца з задачамі на перспектыву, дало магчымасць пазнаёміцца з калегамі, якія маюць вялікі педагагічны вопыт.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *