В районной организации Белорусского союза женщин избрали нового лидера

Общество

У раёнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын абралі новага лідара. Дэлегаты пятай справаздачна-выбарчай канферэнцыі аднагалосна прагаласавалі за кандыдатуру Дзіны Міхайлаўны Садоўскай – начальніка Цэнтра банкаўскіх паслуг №237 рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” у г.п. Ушачы.

Раённая арганізацыя ў цяперашні час налічвае 7 пярвічак, якія аб’ядноўваюць 155 актыўных і ініцыятыўных ушачанак. За пяцігодку імі зроблена нямала добрых спраў – ад віншаванняў жанчын-ветэранаў і працаўніц сяла да добраўпарадкавання раёна. Аднак апошні год для раённай арганізацыі, мякка кажучы, аказаўся не вельмі плённым. У першую чаргу з-за адсутнасці лідара, які мог бы павесці за сабой, прадаўжаць намечаны курс. Гэта не датычыцца асобных пярвічак, якія працягвалі актыўную дзейнасць, праводзілі мерапрыемствы, рэалізоўвалі праекты і дабрачынныя акцыі. Актыўны, ініцыятыўны, аўтарытэтны – толькі такі лідар здольны павесці за сабой. Таму была прапанавана кандыдатуры Дзіны Міхайлаўны, якая валодае выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі, з’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, ведае работу БСЖ, паколькі ўзначальвае пярвічку аб’яднання ў Цэнтры банкаўскіх паслуг.

– Вялікі дзякуй за аказаны давер. Мы з аптымізмам глядзім у будучыню. І толькі разам сваімі справамі зможам захапіць і зацікавіць кожную ўшачанку. Шмат планаў і ідэй, але першае, з чаго пачнём – павелічэнне колькасці членаў арганізацыі, – падкрэсліла Д.М.Садоўская.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама П.А.Алексяёнак, які курыруе работу грамадскіх арганізацый, павіншаваў новага лідара (на здымку) і адзначыў вялікі ўклад жаночага аб’яднання ў цэлым у захаванне міру, ідэй гуманізму і стварэння.

Таксама на канферэнцыі абрана новае праўленне раённай арганізацыі з сямі чалавек, у склад якога ўвайшлі намеснік старшыні Вольга Тычына і сакратар Вольга Качынская.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *