Рассказываем, как проходят благотворительные акции к учебному году в Ушачском районе

Общество

Падарункі – ад добрага сэрца

З прыемнай місіяй да юных землякоў гэтымі днямі спяшаюцца прадстаўнікі многіх грамадскіх арганізацый Ушаччыны. Так, у рамках дабрачыннай акцыі “У школу з добрым сэрцам” першы сакратар райкама БРСМ Рыта Хрыпель сумесна з галоўным спецыялістам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Святланай Акулёнак наведалі мнагадзетную сям’ю Азаронак-Багданавых з райцэнтра, у якой выхоўваецца пяцёра дзяцей (на здымку). Да новага навучальнага года малыя атрымалі наборы канцылярскіх прылад, парадаваліся віншаванням, у тым ліку ад роставай фігуры – сімвалу акцыі – сэрца.

Магчымасць далучыцца да годнай справы – як у грамадзян, так і ў арганізацый – яшчэ ёсць. Любыя школьныя тавары можна прынесці ў раённы камітэт БРСМ па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, 14 (тэлефон 5-77-84) ці пакінуць у спецыяльным школьным партфелі на трэцім паверсе ўнівермага.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.


Прафсаюзы – дзецям

Ужо шмат гадоў напярэдадні новага навучальнага праходзіць акцыя «Прафсаюзы – дзецям». Раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржорганаў і іншых устаноў падрыхтавала для дзяцей членаў прафсаюза, якія ідуць у першы клас, падарункі. Неабходныя для вучобы рэчы ўручаны васьмі першакласнікам.

У рамках акцыі падобныя мерапрыемствы праходзяць і ў іншых арганізацыях. Напрыклад, раённае аб’яднанне прафсаюзаў сумесна з прафсаюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу падрыхтавалі партфелі з канцылярскімі рэчамі для мнагадзетнай сям’і Марыных са Старога Сяла, у якой выхоўваюцца двое школьнікаў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *