Весці дыялог з людзьмі па актуальных тэмах і праблемах, дапамагаць грамадзянам у вырашэнні іх пытанняў – такога прынцыпу прытрымліваецца член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Ушацкай выбарчай акрузе № 51 С.М.Мялешкін.
Наш дэпутат часта працуе ў рэгіёне, цікавіцца абстаноўкай спраў не толькі па сферы сваёй асноўнай дзейнасці, унікае ў пытанні і імкнецца дапамагчы. Напрыклад, праманіторыўшы асартымент школьных вырабаў падчас мінулага візіту ва Ушачы, паспрыяў пашырэнню лінейкі тавараў на паліцах.
Учора Сяргей Мікалаевіч правёў чарговы прыём грамадзян у райвыканкаме, а таксама сустрэўся з працоўнымі калектывамі фізкультурна-аздараўленчага комплексу і райбальніцы. Гаворка ішла пра змяненні, якія чакаюцца ў заканадаўстве аб крымінальнай адказнасці (у Палаце прадстаўнікоў ідзе работа над праектам закона “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці”, законапраект рыхтуецца да разгляду ў першым чытанні на чарговай сесіі), бяспеку жыццядзейнасці, работу спартыўнай і медыцынскіх сфер. Усе прысутныя мелі магчымасць агучыць хвалюючыя пытанні сенатару.
Вольга КАМАРКОВА.