У ліпені-жніўні Камітэт дзяржкантролю выявіў у сельгасарганізацыях вобласці недахопы і парушэнні на жніве і ў падрыхтоўцы да сяўбы азімых культур. Сярод найбольш распаўсюджаных – зерне і рапс не ўкрываліся ад дажджу, тэхніка своечасова не рамантавалася, скажалася аператыўная справаздачнасць аб яе гатоўнасці. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 10 службовых асоб.
Ці ўсе неабходныя меры прымаюць на месцах для аператыўнага завяршэння жніва, недапушчэння страт ураджаю, якаснай сяўбы азімых культур, стварэння належных умоў працы работнікаў – гэтым пытанням будзе прысвечана “гарачая лінія”, якую 27 жніўня правядзе Камітэт дзяржкантролю вобласці. Звароты будуць прымацца з 10:00 да 17:00 (перапынак з 13 да 14) па тэлефонах (80212) 37-61-52, (80214) 46-23-68.
Таксама паведамленні можна даслаць па электроннай пошце (kgkvitebsk@mail.belpak.by) да 31 жніўня (з указаннем тэмы “Уборка ўраджаю і сяўба”). Удакладнім, што прадстаўленая інфармацыя не падлягае разгляду ў парадку, вызначаным законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.