Усё лета ўшацкія выратавальнікі праводзілі з дзецьмі забаўляльна-навучальныя мерапрыемствы ў рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню”.
На мінулым тыдні фінальныя “Школы юных выратавальнікаў” прайшлі ў аздараўленчым лагеры “Турасполле”, спартыўным і школьным лагерах, садках. Дзеці ўспомнілі правілы бяспечнага паходу ў лес, як паводзіць сябе падчас навальніцы, пры ўзнікненні пажару, на вадаёмах.
Па традыцыі выратавальнікі запрасілі падрастаючае пакаленне і да сябе ў часць. Дзеці змаглі паспрабаваць сябе ў ролі пажарных, пазнаёміліся з работай выратавальнага абсталявання. Усім хлопчыкам і дзяўчынкам былі ўручаны спецыяльныя падарункі.
На гэтым тыдні на Віцебшчыне стартуе новая прафілактычная акцыя “У цэнтры ўвагі – дзеці!”, але мэта ўсё тая ж – знізіць траўматызм і гібель дзяцей ад знешніх прычын.
Выратавальнікі заклікаюць бацькоў далучыцца да абучэння дзяцей бяспецы. Яшчэ раз нагадайце, што нельга гуляць з запалкамі, навучыце іх правільна дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Вольга КАМАРКОВА.
У суботу ў Калінкавіцкім раёне вада забрала жыцці хлопчыкаў 8 і 10 гадоў: яны паехалі на веласіпедах парыбачыць на рэчку Ненач і не вярнуліся… Нягледзячы на набліжэнне восені, многія яшчэ не завяршылі купальны сезон. Адпачынку на вадаёмах спрыяе і спякотнае жнівеньскае надвор’е. Не пакідайце дзяцей адных ля вады, будзьце асцярожнымі!