У сёлетніх планах ДЭУ-37 па нашым раёне даволі сціплыя аб’ёмы асфальтавання: усяго 6 кіламетраў і ўсе яны – на трасе Р-29 Ушачы-Вілейка.
Тры з запланаваных адрэзка днямі былі закрыты спецыялістамі Ушацкага ўчастка і галаўнога прадпрыемства, адкуль паступае матэрыял і прыходзіць тэхніка – асфальтаўкладчык і каткі. Новае палатно працягласцю два кіламетры пакладзена за Вялікімі Дольцамі, столькі ж – ад гарпасёлка ў напрамку Наваселля, таксама ліквідавалі невялікае прасяданне дарогі перад Ідутай.
Яшчэ два кіламетры (да Мазуляў) апрануцца ў асфальт у верасні. Ну а Кастрычніцкай проста пашчасціла. Калі заканчвалі ўчастак на выездзе з райцэнтра, дзе па сутнасці і пачынаецца зона абслугоўвання ДЭУ-37, застаўся асфальт, які і паклалі на чужой тэрыторыі. Мяркую, ніхто не супраць.
Вольга Караленка.