На текущей неделе в Ушачском районе произошло два пожара

Происшествия

На гэтым тыдні ва Ушацкім раёне адбылося 2 пажары, абодва звязаны з электрычнасцю.

У аўторак з-за кароткага замыкання электралічыльніка адбылося ўзгаранне ў адным з дамоў па вуліцы Калінінскай ва Ушачах. Пашкоджана маёмасць і пакой у доме. Дарэчы, гаспадары, якія знаходзіліся ў момант здарэння дома, заўважылі ўзгаранне пасля спрацоўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

У сераду выратавальнікі выязджалі на тушэнне жылога дома ў вёсцы Двор Жары. Дакладная прычына здарэння высвятляецца, разглядаемая версія – парушэнне правіл эксплуатацыі электрапрыбора, у прыватнасці, кароткае замыканне тэлевізара. У выніку дом моцна пашкоджаны агнём, у абодвух выпадках абышлося без пацярпелых.
У МНС нагадалі, што нельга карыстацца старой ці пашкоджанай праводкай, а таксама няспраўнымі прыборамі, не ігнаруйце правілы, указаныя ў інструкцыі па эксплуатацыі. Не перагружайце электрасетку – гэта можа прывесці да пажару.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *