Ушачане покорили «Две реки»: песни, награды и форум

Культура

У прайшоўшыя выхадныя эпіцэнтрам культурнага жыцця вобласці сталі Докшыцы. У восьмы раз нашы суседзі праводзілі рэспубліканскі фестываль сяброўства і мастацтва “Дзве ракі”, які стаў прыкметным брэндавым мерапрыемствам рэгіёну і аб’яднаў не толькі мастацкія калектывы, а і спартсменаў, майстроў, моладзь.

Праграма свята атрымалася вельмі насычанай і цікавай, тым больш што супала з Днём горада – Докшыцам споўнілася 617 гадоў.

Чаго толькі ні было ў гэтыя дні на вуліцах горада: конкурсы-выставы, адмысловыя фотазоны, адкрытыя пленэры мастакоў, забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых, спартыўныя мерапрыемствы. Запамінальнай падзеяй стала маляўнічае тэатралізаванае шэсце. У ліку першых па традыцыі ішлі прыгажуні-рэкі, шматметровыя шлейфы якіх старанна трымалі памочніцы-кропелькі. Докшычане гасцінна віталі творчыя калектывы, якія прыехалі на фестываль. Сярод іх быў і вакальны гурт “Ушачаначка” раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Нашы артысты прынялі ўдзел і ў адкрытым конкурсе вакалістаў “Бярэзінскія напевы”. Прафесіянальнае журы на чале з беларускім кампазітарам і выканаўцам Алегам Елісеенкавым ацаніла выступленне ўшачан і прысудзіла ім трэцяе месца.

А ўшацкая моладзь актыўна ўдзельнічала ў міжнародным форуме “Маладзёжная ліга дружбы #Наша_спадчына”, які ў чарговы раз прайшоў у рамках фестывалю.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *