«Восьмерка» в свидетельстве: две пары выбрали особенную дату для свадьбы

Калейдоскоп

Вяселлі на Ушаччыне звычайна ладзяцца па выхадных. Але ж і ў будныя дні Марш Мендэльсона ў загсе гучыць – найперш для тых, хто даражыць канкрэтнай датай.

У мінулы чацвер – восьмага чысла восьмага месяца, ды яшчэ года, лічбы якога ў суме гэтак жа даюць васьмёрку (знак бясконцасці) – у райцэнтры пажадалі афіцыйна зарэгістраваць адносіны дзве маладыя пары. Андрэй Моцяж і Дар’я Казак (на здымку) такую дату абралі загадзя, заяву ж падавалі яшчэ ў маі. Чароўная камбінацыя лічбаў цяпер красуецца і ў пасведчанні аб заключэнні шлюбу Вадзіма Касяка і Кацярыны Шакель.

– Прыгожых дат наперадзе нямала, – кажа начальнік аддзела загса Ушацкага райвыканкама Аляксандра Стукалава. – У ліку такіх – 24.08.2024, 28.08, 29.09, ды і іншыя, адметныя чымсьці для кожнай канкрэтнай пары. У гэтай сувязі хачу нагадаць, што падаваць заяву трэба не раней чым за тры месяцы і не пазней чым за тры дні да рэгістрацыі. Неабходную дату, дарэчы, можна забраніраваць загадзя – прыходзьце ці тэлефануйце па нумары 5-17-20.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *