Салат «Зимний король», яблочное пюре и джем из помидоров: простые рецепты на зиму

Калейдоскоп

Салата Зімовы кароль

Спатрэбіцца на 6 літровых слоікаў:

  • агуркі свежыя – 5 кг,
  • рэпчатая цыбуля – 1 кг,
  • зеляніна кропу – 300 г,
  • 9-працэнтны воцат – 100 мл,
  • цукар – 5 ст. л.,
  • соль – 2 ст. л.,
  • чорны перац (гарошак) – 1 ч. л.

Прыгатаванне: Агуркі папярэдне замачыць на гадзіну ў халоднай вадзе. Іх і ачышчаную цыбулю нарэзаць паўкольцамі, выкласці ў вялікую міску, пасаліць і пакінуць на 30 хвілін, каб далі сок. Кроп памыць і дробна нарэзаць, дадаць да агуркоў. У вялікай каструлі змяшаць воцат, цукар і перац, дадаць агародніну, перамяшаць. На невялікім агні давесці да кіпення, перыядычна памешваць. Калі агуркі крыху зменяць колер, хутка раскласці салату ў прастэрылізаваныя слоікі. Запоўніць апошнія трэба даверху, каб марынад цалкам пакрыў агуркі. Закруціць і ахінуць да астывання (стэрылізацыя не патрабуецца).


Яблычнае пюрэ

Спатрэбіцца:

  • яблыкі – 5 кг,
  • згушчанае малако з цукрам – 1 бляшанка,
  • цукар – 100 г,
  • вада – 250 мл.

Прыгатаванне: Яблыкі ачысціць ад скуркі і асяродкаў, парэзаць на кавалкі, заліць вадой і варыць на слабым агні да мяккасці (хвілін 30). Расцерці яблыкі  ў пюрэ блэндарам ці таўкачыкам, дадаць цукар, перамяшаць і давесці да кіпення, уліць згушчанае малако, размяшаць, зноў давесці да кіпення і варыць, памешваючы, 5 хвілін. Гатовае пюрэ раскласці па стэрыльных слоіках і закаркаваць пракіпячонымі вечкамі. Ахінуць і пакінуць да астывання.


Джэм з памідораў

Спатрэбіцца:

  • дробныя памідоры – 600 г,
  • надзёрты свежы імбір – 1,5 ч. л.,
  • часнок сушаны – 0,5 ч. л.,
  • молатая каляндра – 0,5 ч. л.,
  • сушаны перац чылі – 0,5 ч. л.,
  • цукар – 100 г,
  • соль – 1 ч. л.

Прыгатаванне: Памідоркі нарэзаць на невялікія кубікі 1-2 см. Варыць у каструлі з шырокім дном: так хутчэй выпарваецца лішняя вадкасць. Скласці ў яе ўсе інгрэдыенты, давесці да кіпення, зменшыць агонь да сярэдняга і варыць, памешваючы, да загусцення. У самым канцы паспрабаваць і адрэгуляваць смак на соль-цукар. Раскласці па стэрыльных слоіках, астудзіць, паставіць у халадзільнік. Для больш працяглага захоўвання можна адразу закатаць, тады трымаць слоікі варта ў цёмным месцы пры пакаёвай тэмпературы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *