Новые лица в Ушачской больнице: 11 молодых специалистов пополнили ряды медиков

Здравоохранение

Розныя па ўзросце, характары, захапленнях – аднак з аднолькавым жаданнем дапамагаць людзям. 11 маладых спецыялістаў папоўнілі днямі калектыў Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы. Пасля заканчэння вышэйшых, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў да нас прыехалі 2 урачы, 8 медыцынскіх сясцёр і 1 фельчар-лабарант.

Сваіх першых пацыентаў у паліклініцы зараз прымаюць урач агульнай практыкі Лізавета Грэнь і псіхатэрапеўт Анастасія Цярэшчанка. У жаночай кансультацыі дапамагае доктару сачыць за здароўем прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва Ганна Міхейка. Вопыт работы ў кабінеце функцыянальнай дыягностыкі набывае Юлія Каваленка, у аддзяленні прафілактыкі – Дар’я Грак, інфекцыйным аддзяленні – Сняжана Леснічэнка і Аляксандра Залатая, клініка-дыягнастычнай лабараторыі – Пётр Качко. Дар’і Кісялёвай і Анастасіі Качан давераны пасады загадчыкаў Сарочынскага і Арэхаўскага ФАПаў, а Вераніка Алексяёнак спраўляецца з абавязкамі медсястры агульнай практыкі ў Глыбачанскай бальніцы сястрынскага догляду.

З любымі пытаннямі звяртайцеся да мяне, майго намесніка Наталіі Васільеўны Дрозд – усе пастараемся аператыўна вырашыць, – на нядаўняй нарадзе с медперсаналам зазначыў галоўны ўрач райбальніцы Ю.В.Пацёмкін. – Улівайцеся ў калектыў, у работу, ну а мы спадзяемся, што на Ушаччыне ўсім спадабаецца – і вы абавязкова працягнеце тут прафесійную дзейнасць. Тым больш што большасць з вас – ажно дзевяцёра – мясцовыя.

Юрый Валянцінавіч падкрэсліў, што маладыя спецыялісты прыйшлі да іх з добрым узроўнем падрыхтоўкі. Зрэшты, у пачатку працоўнага шляху ім ёсць у каго павучыцца: вопытныя ўрачы і работнікі сярэдняга звяна заўсёды гатовы параіць, падказаць.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *