За сутки в Беларуси утонуло 6 человек

Общество

Толькі за адзін дзень – 29 чэрвеня ў краіне патанулі 6 чалавек.

Сярод ахвяр 25-гадовы хлопец, ён адпачываў на возеры ў Кобрынскім раёне з сябрамі. Як высветлілася, маладыя людзі скакалі ў ваду з прывязанай да дрэва вяровачнай тарзанкі. У нейкі момант адзін з іх не выйшаў з вады. Кампанія забіла трывогу і пачала шукаць прыяцеля. Пазней яго знайшлі на адлегласці двух метраў ад берага на глыбіні.

Непапраўная трагедыя адбылася ў адным з аграгарадкоў Ельскага раёна: аднагадовае дзіця патанула ў надзіманым басейне. Хлопчык гуляў на вуліцы, у нейкі момант яго мяч зваліўся ў ваду, дзіця палезла за ім і захлынулася. Хоць бацькі і былі непадалёк, выратаваць малыша не ўдалося. За прайшоўшыя выхадныя было і некалькі выпадкаў, калі людзі не разлічылі свае сілы і пачыналі тануць, але выратавальнікам і супрацоўнікам таварыства выратавання на водах удалося своечасова падаспець. Каб пазбегнуць трагедый, будзьце асцярожнымі на вадаёмах, сачыце за маленькімі дзецьмі – як бачым хапае і некалькіх секунд, каб здарылася непапраўнае!

Ганна ЛЯШКОВА, інспектар сектара прапаганды
райаддзела па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *