Завяршылася работа камісій на прадпрыемствах і арганізацыях па праверцы гатоўнасці аб’ектаў Ушацкага раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд, якая праводзілася згодна графіка. На жаль, станоўчы вынік дасягнуты не ва ўсіх правераных арганізацыях. Так, не падрыхтавалі свае аб’екты да ўстаноўленага тэрміну УП ЖКГ Ушацкага раёна, ААТ “Ушацкі райаграсэрвіс”, ААТ “Ушацкі льнозавод”, райспажыўтаварыства, УКП “Ушацкі РКБА”, аддзел культуры райвыканкама, ПУП “Ушацкі агароднінасушыльны завод”, тэрытарыяльны цэнтр бытавога абслугоўвання. Асноўныя недахопы – адсутнасць прыбораў уліку і манометраў.
Разам з тым, прыкладам падрыхтоўкі аб’ектаў служаць цэнтр банкаўскіх паслуг №221 ААТ “Беларусбанк”, Ушацкая ДЮСШ, рэдакцыя газеты “Патрыёт”. Хочацца адзначыць і станоўчыя змены пры падрыхтоўцы аб’ектаў ЖКГ у аграгарадку Арэхаўна.
Нагадаем арганізацыям, якія не зарэгістравалі пашпарты гатоўнасці, што згодна рашэння Віцебскага аблвыканкама і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь пашпарты гатоўнасці ўсіх спажыўцоў і цеплакрыніц павінны быць зарэгістраваны ў энерганаглядзе не пазней 1 кастрычніка 2011 года.
Своечасовая і арганізаваная работа па падрыхтоўцы аб’ектаў да ацяпляльнага сезону фарміруе імідж як асобнай арганізацыі, так і раёна ў цэлым.
С.ГОЛУБЕВА,
У.КОРАБАЎ,
інспектары Полацкага МРО філіяла “Энерганагляд”.