Кондиционер на лето: Нужно ли разрешение и есть ли ограничения?

Общество

Мяркую, што спякотнае лета яшчэ не раз паўторыцца і прыглядаю кандыцыянер у кватэру. Ці трэба браць дазвол на яго ўстаноўку і ці ёсць абмежаванні па мадэлях?

На пытанне нашай чытачкі адказвае загадчык сектара архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Наталля КРУЦЁНАК:

– Абавязкова. На ўстаноўку кандыцыянераў, як і антэн і іншых прылад, якія выходзяць на дахі ці вонкавыя сцены, патрэбны дазвол райвыканкама. Гэта абавязковая адміністрацыйная працэдура ажыццяўляецца праз “адно акно”, куды трэба падаць заяву і тэхнічныя характарыстыкі прыбора. Абмежаванняў па мадэлях на бытавыя кандыцыянеры няма, у іх прыкладна аднолькавыя характарыстыкі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *