Демографический портрет Ушаччины за первые полгода 2024-го: средний возраст родителей, популярные имена и браки с иностранцами

Демография Общество

Ушачане ўпарта адмаўляюцца ад бацькоўства! Такую негатыўную тэндэнцыю пацвярджае статыстыка: у першым паўгоддзі 2024-га органамі загса нашага раёна зарэгістравана нараджэнне ўсяго 25 дзяцей. Для параўнання: за аналагічны перыяд 2023-га такіх фактаў было 40, што, зрэшты, таксама вельмі мала.

Сярод нованароджаных сёлета крыху больш дзяўчынак – 14. Што цікава, усіх называлі па-рознаму – ад больш прывычных Ганны, Анастасіі, Дар’і да рэдкіх Адэліны, Алівіі, Эмы – ніводнае імя не паўтарылася. У хлопчыкаў жа папулярнымі сталі Марк і Міхаіл, да ліку рэдкіх можна аднесці Самуіла.

У 80 працэнтах выпадкаў малышы з’явіліся на свет у поўных сем’ях. Пры гэтым 10 сталі першынцамі, 4 – другімі дзецьмі, 7 – трэцімі, 2 – чацвёртымі, па 1 – пятым і шостым. Сярэдні ўзрост бацькоў у параўнанні з леташнім перыядам пры гэтым не змяніўся – склаў 28 і 30 гадоў сярод прадстаўніц прыгожай і моцнай паловы адпаведна.

Вясельная статыстыка за студзень-чэрвень таксама пакідае жадаць лепшага: афіцыйна зарэгістравалі адносіны толькі 20 пар (годам раней – 21), прычым, у 12 выпадках для аднаго ці абаіх закаханых шлюб быў паўторным. Крыху павялічыўся сярэдні ўзрост жаніхоў і нявест – 35 і 34 гады адпаведна супраць 34 і 32 у 2023-м. Было два шлюбы з замежнымі грамадзянамі: прадстаўнікамі Расійскай Федэрацыі і Чэшскай Рэспублікі.

Колькасць разводаў на Ушаччыне засталася на ранейшым узроўні – 8. У палове выпадкаў для мужа і жонкі гэты шлюб быў першым.

Аляксандра СТУКАЛАВА,
начальнік аддзела загса Ушацкага райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *