От свеклы до королевской креветки. В продуктовых магазинах Ушаччины — товары на любой вкус

Общество

Што на паліцах, па якіх цэнах, ці не завышана аптовая надбаўка. Пытанні гандлёвага забеспячэння насельніцтва знаходзяцца на пастаянным кантролі, асабліва ў сельскай мясцовасці. Мінуў год, як мы друкавалі рэпартаж пра бутэльку малака ў адны рукі. Праблема Белкаапсаюза была ўзнята на ўзроўні Прэзідэнта, які ставіў задачу, каб забяспечанасць таварамі на перыферыі не саступала сталіцы. Ці так гэта?

У “Еўраопце”,

У крокавай даступнасці

У цэнтры невялікіх і кампактных Ушач – 13 харчовых крам і павільёнаў у радыусе ад некалькіх да 300 метраў адзін ад аднаго. З іх буйныя сеткавікі “Еўраопт”, “Капеечка”, “Санта”, а “Ганну” і “Залаты колас” можна далучыць да дзвюх “Мясных лавак”, што гандлююць свінінай, курацінай і ялавічынай непасрэдна ад вытворцаў. Зразумела, што ў мясныя гандлёвыя кропкі ўшачане ідуць згодна густаў, як і ў “Кулінарыю”, “Санту”, дзе можна ў асартыменце набыць гатовыя стравы непасрэдна да стала. Свой устойлівы пакупнік у “Аліны”, заўсёды чарга і ля павільёна “Фрукты. Агародніна”, які канкурыруе з падобнымі кропкамі на рынку. А ўсе астатнія пакупнікі наведваюць крамы па прынцыпе крокавай даступнасці, тым больш што захавана і раскінутая па гарпасёлку сетка магазінаў Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства. Апошні хоць і страціў лідарства (у гарпасёлку яму належыць трэцяя частка магазінаў), займае граматную пазіцыю. Паколькі сеткавікам яны саступаюць у асартыменце і цэнах, таму ў райцэнтры робяць стаўку на ўласную прадукцыю. Заўсёды на прылаўках мясныя паўфабрыкаты, мінеральная вада і напоі, хлебабулачныя вырабы, у тым ліку і гарачы хлеб. А калі ўлічыць яшчэ і работу прыватнікаў на рынку, то ў гарпасёлку ніякага дэфіцыту харчовых тавараў няма: ад бульбы і буракоў да каралеўскіх крэветак. Больш таго, сацыяльны стандарт у забяспечанасці гандлёвымі плошчамі (пры нарматыве 610 квадратных метраў на аднаго жыхара) ва Ушачах складае 730,8.

“Санце”,

У аўтамагазінах таксама выбар

А вось па ўсім раёне – 518 метраў на чалавека. Хаця аб чым можа гаварыць плошча, калі яна не спартыўная, а гандлёвая. Напэўна, нарматыў уводзіўся, калі не меркавалі, што прылаўкі не будзе чым запаўняць. А прадаўцы ж пры дэфіцыце то аднаго, то другога тавару расцягваюць па паліцах аднолькавыя пачакі, асабліва на стэлажах прамысловай групы. У былыя часы балавалі вяскоўцаў нават ананасамі, а зараз то грэчка не пастаўляецца, то запалкі. І гэта не віна, а бяда нашых кааператараў, якія выконваюць сацыяльную функцыю і забяспечваюць таварамі насельніцтва і самай аддаленай вёскі, і з адным жыхаром. Куды больш гаваркі рознічны тавараабарот, па якім філіял за пяць месяцаў мае 15,1 працэнта ад усёй рэалізацыі па раёне, саступаючы крыху “Санце” (18,4) і “Капеечцы” (16,3).

Тым не менш сітуацыю з мінулагоднім летам не параўнаць. Каўбасныя вырабы паступаюць у асартыменце, “малочка” і марожанае – таксама. Ведаючы, што жыхары гарпасёлка без прадуктаў не застануцца, Ушацкі філіял аблспажыўтаварыства прыярытэт пры размеркаванні паступленняў аддае вясковым магазінам і аўтакрамам. Апошніх на тэрыторыі раёна 7, а ў дадатак тры перасоўныя кропкі РУП “Белпошта” і іх аддзяленні на вёсцы, якія пастаянна пашыраюць асартымент і таксама працуюць пад заказ.

“Кулінарыі”.

На руку пакупнікам

Канкурэнцыя, як вядома, толькі на руку пакупнікам: работнікі сеткавых магазінаў манітораць цэны на аднолькавую прадукцыю і зніжаюць іх у гэты ж дзень, каб купілі менавіта ў іх. “Фрутрэал” паведамляе пра штодзённае абнаўлення асартыменту і скідкі праз створаную старонку ў інтэрнэце. Гібка, пад заказ тавару наладжана сувязь з пакупнікамі ў той жа “Аліне”, якая, дарэчы, выключыла малочныя вырабы з асартыменту пасля адкрыцця “Дабранома”. Ідзе плаўнае прыстасаванне пад рэчаіснасць, у якім традыцыйны гандаль суседнічае з віртуальным. Ва Ушачах адкрыта 5 інтэрнэт-магазінаў, у тым ліку пляцоўкі міжнародных “Азона” і “Вайлдберыса”,

Вольга КАРАЛЕНКА.

Усяго ва Ушацкім раёне працуе 90 магазінаў, з іх 60 у райцэнтры, 6 павільёнаў, 5 кіёскаў і 13 перасоўных гандлёвых кропак.

Валянціна Цар, вёска Бычкі:

“Нам дакладна ўсяго хапае. Аўтакрама два разы на тыдні: каўбасы, агуркі, памідоры, бакалея. Калі чаго няма, Віктар Мынчынскі і Міхаіл Рубанік прывязуць пад заказ, як і камбікорм. У дадатак да аўтакрам прыходзяць і паштовыя машыны з добрым выбарам мясных паўфабрыкатаў. У кожнага пенсіянера ў нашай вёсцы ёсць сацыяльны работнік, так што і з магазіна з Кубліч, калі што закончылася, паднясе. Быў перыяд са слабымі прывозамі, ды гэта ў мінулым”.

Наталля Пузатка, г.п.Ушачы:

“Я ведаю асартымент розных магазінаў і карыстаюся кропкамі ў залежнасці ад патрэб. У “Еўраопце” набываю вялікія ўпакоўкі малака, напіткі, корм для жывёлы. У “Мясной лаўцы” “Віцебскаграпрадукта” як птушку, так і свініну, у “Санце” бяру для маці гатовыя салаты і ўласную выпечку ва ўпакоўцы. Добра, калі ёсць з чаго выбіраць”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *