Скоро «Славянский базар»! В фестивале примут участие представители 33 стран

Культура

Менш за месяц застаецца да штогадовага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” у Віцебску.

У гэтым годзе ў форуме прымуць удзел прадстаўнікі 33 краін свету. Упершыню на фестывалі афіцыйна прадставяць і вулічнае мастацтва. У асноўную праграму ўключана каля сотні мерапрыемстваў. Ужо прададзена каля 70% білетаў. Дарэчы, іх можна не толькі купіць у любой кропцы свету праз інтэрнэт, але і забраніраваць. На некаторыя канцэрты свабодных месцаў ужо няма.

Асноўнымі тэмамі фестывалю стануць тэмы 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Года якасці, а таксама юбілейная тэматыка: сёлета святкуецца 110-годдзе ўраджэнца горада Віцебска кампазітара Марка Фрадкіна, 50-годдзе заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь – ансамбля “Сябры”.

У рамках цырымоніі адкрыцця фестывалю выступяць не толькі беларускія выканаўцы, а і ўсенародна любімыя артысты з Расіі – Алег Газманаў і Рыгор Лепс, Дзіма Білан, Таісія Павалій, Ані Лорак і многія іншыя папулярныя ў маладзёжным асяроддзі выканаўцы.

Трансляцыі з Віцебска пакажуць тэлеканалы “Беларусь 1” і “Беларусь 24”.

XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” пройдзе з 9 па 15 ліпеня.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *