На производственной совещании у председателя райисполкома Сергея Садовского рассмотрен ряд актуальных вопросов

Общество

На вытворчай нарадзе ў старшыні райвыканкама С.С.Садоўскага на гэтым тыдні быў разгледжаны рад актуальных пытанняў.

Барацьба з баршчэўнікам

План хімічнай апрацоўкі тэрыторый раёна (а гэта 1212 гектараў) ад шкоднай расліны выкананы, дадаткова сіламі абласнога ўпраўлення МНС на плошчы 290 гектараў у месцах, дзе “хімію” праводзілі ў папярэднія гады. А вось да землекарыстальнікаў ёсць пытанні: гаспадаркі раёна, дарожныя службы і лясгас далёка не ўсюды якасна апрацавалі свае тэрыторыі, а ў асобных месцах нават і не прыступалі да барацьбы з “зялёным агрэсарам”. Маюць месца факты, калі паміж палямі і прыдарожнымі палосамі застаюцца “грывы”. Такога быць не павінна, аддзелу землеўпарадкавання дадзена даручэнне дакладна абазначыць, дзе чыя тэрыторыя ў такіх спрэчных сітуацыях. Кантрольныя мерапрыемствы будуць працягвацца.


Гатоўнасць лагера “Турасполле”

У аздараўленчым лагеры стартавала першая змена. Падрыхтоўцы ўстановы да сезона ў цэлым дадзена станоўчая адзнака. На трэцюю змену ва ўшацкі лагер прыедуць выхаванцы школы алімпійскага рэзерву з Мінска. Разам з трэнерамі яны будуць не толькі адпачываць, а і адпрацоўваць навыкі кіравання байдаркамі на рацэ Дзіва.


Корманарыхтоўчая кампанія

У разгары касавіца, С.С.Садоўскі загадаў усім мабілізавацца, каб нарыхтаваць у дастатковай колькасці якасныя кармы – ад гэтага напрамую залежаць не толькі паказчыкі ў жывёлагадоўлі, а і дабрабыт гаспадарак – сёлета з-за недахопу кармоў вымушаны былі закупляць іх за межамі раёна.


Добраўпарадкаванне

Навядзенне парадку – не разавая акцыя, у райцэнтры, населеных пунктах ён павінен падтрымлівацца пастаянна. Тым больш, што наперадзе шмат маштабных мерапрыемстваў – святкаванне Дня Незалежнасці і 100-годдзя раёна, фестываль экстрэмальных відаў спорту. Дарэчы, сёння ўшачане шчыруюць на раённым суботніку.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *