У сераду раніцай выратавальнікам паступіў сігнал аб узгаранні на тэрыторыі асфальтабетоннага завода ў вёсцы Лутава, які належыць філіялу ДРБУ-105. У выніку пажару ў будынку знішчаны дах, пашкоджаны сцены, ніхто не пацярпеў. Што стала прычынай здарэння, зараз высвятляецца.
З-за неасцярожнага абыходжання з агнём у чацвер вечарам загарэўся дом у Лісічыне Кубліцкага сельсавета – гаспадар праводзіў вогненныя работы. У выніку пашкоджаны дах дома, лакафарбавае пакрыццё блок-хауса.
З пачатку года на тэрыторыі Ушацкага раёна адбылося 7 пажараў. МНС заклікае быць асцярожнымі з агнём і выконваць правілы бяспекі!