Ярко, интересно, безопасно: летние детские лагеря Ушаччины начали свою работу

Образование и молодежь

Навучальны год скончыўся, але ва ўсіх школах раёна па-ранейшаму гучаць задорныя дзіцячыя галасы. Цяпер шумна і весела тут не толькі на пераменках, а ўрачыстыя пастраенні адбываюцца не з нагоды адметных падзей, а штораніцу. І гэта правільна, бо ў лагеры кожны дзень – святочны!

Не паспелі пачацца змены, а нам ужо даслалі вялікую колькасць здымкаў з эпізодамі летніх прыгод. Гульні, віктарыны, конкурсы, экскурсіі, творчыя практыкаванні, спартыўныя спаборніцтвы – сумаваць школьнікам дакладна будзе некалі. А што датычыцца апошняга прыгаданага занятку, то з ім у вялікай меры будзе звязаны адпачынак 105-ці юных ушацкіх спартсменаў, якія наведваюць лагер для выхаванцаў СДЮШАР і ФСК.

А ў панядзелак стракатая фотастужка папоўнілася кадрамі з урачыстага адкрыцця першай змены ў аздараўленчым лагеры “Турасполле”. На пэўны час ён стане домам для 33 хлопчыкаў і дзяўчынак. 18 з іх прыехалі да нас з Расоншчыны, ёсць і госць з Наваполацка, астатнія месцы ў летніку размеркавалі ўшачане. “Гэта змена будзе дакладна запамінальнай, бо мяне абралі камандзірам атрада “Арляняты”, – падзялілася з намі Ліда Казьяніна. – Канечне, гэта прыемна, але і вельмі адказна, бо цяпер давядзецца быць самай актыўнай, разам з выхавацелямі арганізоўваць цікавыя справы. Спадзяюся, у мяне атрымаецца!”

Як звычайна, “Турасполле” да пачатку сезона старанна рыхтавалі работнікі ўстаноў адукацыі раёна, Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый. Як паведаміла нам начальнік лагера Алеся Пятроўна Футарман, тут ёсць усё патрэбнае для плённага і бяспечнага адпачынку. Сёлета, дарэчы, у карпусах і на тэрыторыі з’явіліся відэакамеры, якія дазволяць дарослым лепш кантраляваць абстаноўку. Ёсць падставы спадзявацца, што толькі добрымі будуць водгукі пра харчаванне: у летніку працягнецца пілотны праект, які ажыццяўляўся сёлета ў школах, і дзеці ўбачаць у меню любімыя нагетсы, бульбу-фры і шарлотку. А госці з галіновых прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі, дзяржаўных і іншых устаноў, раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія прыехалі на адкрыццё, папоўнілі “забаўляльны арсенал” лагера развіваючымі гульнямі і спартыўным інвентаром.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *