Праздник детства, посвящённый Международному дню защиты детей, прошёл в Ушачах

Общество

Музыка, шарыкі, запоўнены пляцоўкамі сквер і вельмі многа дзяцей. Хоць быў аўторак, свята дзяцінства атрымалася масавым, вясёлым і па добрай традыцыі працягвалася цэлы дзень.

На летняй танцпляцоўцы запоўнены ўсе рады. Школьнікі з летнікаў, самі артысты, іх выхавацелі і, канечне, групы падтрымкі. Людміла Худалеева з малодшай унучкай “хварэла” за сярэднюю. Наталля Баратынская – за дачку. Выхаванцы дзіцячых садкоў, якія лепш за ўсё ўспрымаюцца любой публікай з-за сваёй непасрэднасці, і складалі аснову канцэртнай праграмы, адкрывалі і завяршалі якую школьнікі з ДШМ і цэнтра дзяцей і моладзі. Ну а малышы з сада №3, апранутыя як рознакаляровыя алоўкі, так разышліся на сцэне, што ўжо і не маглі спыніцца падчас гукаў любой музыкі. І калі вядучыя Хрумзік і Мумзік пачалі праводзіць гульні і загадваць загадкі, зала была поўнасцю разагрэтая.

Аб тым, што публіка перамясцілася ў сквер, апавяшчалі нечаканыя гукі. Пераважна хлопчыкі забіраліся на пярэдняе сядзенне міліцэйскай машыны і ў гучнагаварыцель спынялі ўмоўных парушальнікаў. Дазвалялася ў гэты дзень нават “прымерыць” зброю, не гаворачы пра амуніцыю. Супрацоўнікі РАУС апраналі на дзяцей камізэлькі, давалі ў рукі жэзл і ўручалі памяткі бяспекі на дарозе. Актывісты райкама БРСМ прапаноўвалі інтэлектуальныя практыкаванні, а ў шашкі і джэнга гулялі як малыя, так і дарослыя.

Айгуль Смык не толькі выставіла работы свайго аддзялення школы мастацтваў, аднак і сама распісвала аквагрымам твары малых. Аб тым, што вельмі любяць дзеці змяніць воблік ды і навогул з галавы да пят выпацкацца, сведчыў і фестываль фарбаў. Дарэчы, падчас такіх забаў высыпаецца кілаграмаў 10 каляровага парашку, гэта калі па адным пакеціку набывае кожны з сотні ўдзельнікаў. Два поўнаметражныя мультфільмы дзеці атрымалі ў якасці падарунка. Ну і канечне, усе імкнуліся на батуты.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *