Завершается уборка льна в Ушачском районе

Сельское хозяйство

Верасень – адзін з самых напружаных месяцаў для льнаводаў. Ад зробленага цяпер залежаць аб’ёмы работы на цэлы год. Сёлета лён вырашчаны на 500 гектарах. Па-ранейшаму мнагалюдна на льняных палетках, кожны дзень без выхадных там працуюць тэхніка і людзі. Сканцэнтраваны ўсе намаганні, каб хутчэй завяршыць уборку гэтай культуры. Кожны дзень задзейнічана каля 60 чалавек з розных прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Добрасумленна адносяцца да работы, згодна зацверджанага графіка пастаянна аказваюць дапамогу цэнтральная раённая бальніца, ветстанцыя, аддзел адукацыі райвыканкама, інспекцыя па падатках і зборах па Ушацкім раёне, раённы вузел паштовай сувязі, раённы камітэт БРСМ.
Па магчымасці, дзе можна абысціся без ручной працы, працэс механізуецца – на палях працуюць успушвальнікі. 
На ўчарашні дзень лён быў падняты на 495 гектарах, запрасаваны на 420, звезены на 392 гектарах. Нарыхтавана 812 тон ільнотрасты сярэднім нумарам 0,74.
Нягледзячы на ўсе цяжкасці, лён і надалей будзе вырошчвацца на нашых землях, на будучы год плануецца захаваць 500 гектараў плошчаў.
Ну а пакуль галоўнае, каб нябесная канцылярыя была літасцівай да льнаводаў і ўборка “паўночнага шоўку” завяршылася як мага хутчэй.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *