Родилось 7 детей. Демография Ушачского района за май

Общество

У апошні месяц вясны органамі загса Ушацкага райвыканкама зарэгістравана нараджэнне 7 дзяцей: 5 хлопчыкаў і 2 дзяўчынак.

На свет з’явіліся першынцы Марк і Эмілія, другім малышом у сям’i стаў Мiхаiл, трэцiмi – Самуiл i Данiiл, чацвёртым – Давiд, пятай – Алiвiя. Дарэчы, рэгiстрацыя нараджэння апошняй напярэдадні Дня абароны дзяцей праходзіла ва ўрачыстай абстаноўцы. Павіншаваць бацькоў дзяўчынкі – Дзмітрыя і Вольгу Карэйша – са знакавай падзеяй у аддзел загса райвыканкама прыйшлі блізкія, сябры, калегі: супрацоўнікі газавай службы, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райкама БРСМ. Не прапусцілі ўрачыстасць і старэйшыя дзеці гэтай дружнай сям’і, дарэчы, усе дзяўчынкі.

Фактаў рэгістрацыі шлюбу ў маi на Ушаччыне было ўсяго два. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Мiкiты Белеуша i Алесi Дробыш, Станiслава Капусцёнка i Марыi Дземiдзенка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *