Как распознать фальшивые деньги?

Закон - один для всех

Апошнім часам пры пераліку грашовых сродкаў з інкасатарскіх сумак, якія паступілі з прадпрыемстваў гандлю розных форм уласнасці, пачасціліся выпадкі выяўлення фальшывых купюр. Звычайна падробка нацыянальнай валюты выканана спосабам капельна-струйнага друку на каляровым прынтары. Да асноўных прыкмет фальшывых купюр адносяцца наступныя: папера мякчэйшая за сапраўдную; вадзяны знак, ахоўная паласа і ахоўныя мікравалокны адсутнічаюць; пад уздзеяннем вады знакі размываюцца; невыразнасць малюнка. 
Работнікі, якія прымаюць грашовыя сродкі ад грамадзян пры ажыццяўленні гандлю, выкананні работ, аказанні паслуг, павінны быць асабліва пільнымі. Пры выяўленні падробленых грашовых знакаў трэба паспрабаваць як-небудзь затрымаць збытчыка, па тэлефоне “102” тэрмінова выклікаць супрацоўнікаў міліцыі. У выпадку, калі збытчык фальшывых грашовых знакаў спрабуе збегчы, неабходна запомніць яго прыкметы і накірунак, у якім ён знік, а пры наяўнасці ў злодзея аўтатранспарту варта запомніць нумар машыны, яе колер, марку.
Хочацца нагадаць, што па кожным факце прыёму фальшывых грошай асобамі, якія ажыццяўляюць аперацыі з наяўнасцю, на адрас адміністрацый прадпрыемстваў гандлю і іншых суб’ектаў гаспадарання будуць накіроўвацца прадстаўленні аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць гэтаму. Асобы, якія дапусцілі прыём фальшывых купюр, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.
Д.ЖАЎРАНАК,
старшы оперупаўнаважаны
Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *