Парламентская делегация Беларуси во главе с председателем Совета Республики Натальей Кочановой с рабочим визитом побывала в КНР

Общество

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай з рабочым візітам пабывала ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

Праграма была шырокай і насычанай. На працягу трох дзён беларускія парламентарыі наведалі аб’екты сацыяльнай інфраструктуры Пекіна, адбылася серыя перамоў. Прайшоў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі буйных кампаній у сферы аховы здароўя. Беларускі бок прапанаваў партнёрам стварыць сваё прадстаўніцтва і прадаваць лекі на тэрыторыі нашай краіны, а ў будучыні – лакалізаваць вытворчасць.

Падчас сустрэч гучалі думкі аб правядзенні форуму рэгіёнаў Беларусі і Кітая, які павінен даць новы імпульс міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву дзвюх краін. Бакі таксама абмеркавалі шырокае кола іншых пытанняў: ад эканамічнага да палітычнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння. Па многіх перспектыўных напрамках удалося дасягнуць пэўных дамоўленасцей.

Цяпер бакам трэба будзе працаваць над рэалізацыяй пагадненняў, а таксама ўзгадненнем і распрацоўкай сумесных праектаў. Надалі ўвагу тэме адстойвання нашых інтарэсаў на сусветнай арэне, сумеснага ўдзелу ў міжнародных арганізацыях.

Наталля Качанава агучыла канкрэтныя прапановы, якія дазволяць вывесці на новы ўзровень супрацоўніцтва грамадскіх і маладзёжных арганізацый дзвюх краін. У прыватнасці, падчас сустрэчы са старшынёй Усекітайскай федэрацыі жанчын Шэнь Іцынь спікер прапанавала стварыць Савет жанчын Беларусі і Кітая, а яшчэ арганізаваць беларуска-кітайскі маладзёжны турыстычны злёт. Наталля Качанава падкрэсліла, што сустрэчы нададуць імпульс яшчэ больш цеснаму супрацоўніцтву паміж Беларуссю і Кітаем.

Наталля Марковіч, член Савета Рэспублікі:

“Супрацоўніцтва Беларусі і Кітая – узор міжнародных адносін, у аснове якіх ляжаць сяброўства і ўзаемная падтрымка. Парламенцкі візіт быў насычаны не толькі ўсебаковымі сустрэчамі, а і шматлікімі вынікамі. Напрыклад, дамовіліся аб развіцці заканадаўства ў такіх сферах, як лічбавае права, штучны інтэлект, кібербяспека. Немалаважнай у супрацоўніцтве Беларусі і Кітая застаецца і тэма аховы здароўя. Беларуская дэлегацыя наведала бальніцы ў Пекіне, дзе зацікавілі падыходы кітайскіх калег у інфарматызацыі медыцынскіх устаноў. Як падкрэсліла Наталля Іванаўна Качанава, мы павінны больш эфектыўна выкарыстоўваць усе сусветныя сучасныя тэхналогіі, якія ёсць у тых краінах, з якімі мы супрацоўнічаем. Нам ёсць чаму адзін у аднаго павучыцца”.

Сяргей Мялешкін, член Савета Рэспублікі:

“Як у Беларусі, так і ў Кітаі палітычны вектар накіраваны на людзей, падтрыманне іх дабрабыту, фарміраванне здаровых сямейных традыцый і захаванне гістарычнай справядлівасці, на сусветнай арэне краіны выступаюць за мір, незалежнасць і суверэнітэт. Упэўнены, што доўгатэрміновыя партнёрскія адносіны з Кітаем знойдуць сваё адлюстраванне ў стабільным росце эканамічных паказчыкаў абедзвюх краін, нягледзячы на санкцыйны ціск. Колькасць сустрэч у Кітаі ў рамках візіту парламентарыяў пацвердзіла зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве”.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *