КГК Витебской области проведёт «горячую линию» по вопросам качества связи

Общество

Выкананне сацстандартаў і ў прыватнасці якасць сувязі зараз вывучае дзяржкантроль.

Дзякуючы сэрвісу “Мабільны паштальён” грамадзяне маюць магчымасць афармлення і атрымання пенсіі, падпіскі на выданні, правядзення безнаяўных плацяжоў па месцы жыхарства. Адсутнасць або няўстойлівая сотавая сувязь уплывае на якасную працу сэрвісу, які забяспечвае доступ сельскага насельніцтва да паслуг паштовай сувязі.

Для вывучэння названых праблемных пытанняў 5 чэрвеня Камітэт дзяржкантролю вобласці правядзе “гарачую лінію”, падчас якой можна выказаць нараканні па якасці тэлефоннай сувязі РУП “Белтэлекам”, тэрмінах устаноўкі стацыянарных тэлефонаў. Звароты будуць прымацца з 10 да 13 гадзін па тэлефонах (80212) 37-50-41, 37-61-64.

Таксама да 7 чэрвеня праінфармаваць Камітэт аб недахопах і праблемных пытаннях з сувяззю можна па электроннай пошце kgkvitebsk@mail.belpak.by (з пазнакай “сувязь”). Накіраваная інфармацыя не падлягае разгляду ў парадку, вызначаным законам Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *