Працягваецца заключны рэспубліканскі этап конкурсу “Сем цудаў Беларусі”, у якім удзельнічаюць 42 аб’екты – фіналісты папярэдніх тураў. Нагадаем, што наш раён прадстаўлены на конкурсе мемарыяльным комплексам “Прарыў”, які з’яўляецца філіялам Ушацкага музея народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка. Раней ён увайшоў у сямёрку лепшых аб’ектаў Віцебскай вобласці.
Кожны жадаючы можа дапамагчы нашаму ўдзельніку атрымаць перамогу. Для гэтага трэба зайсці на сайт “Народнай газеты” і прыняць удзел у галасаванні, якое працягнецца да 25 верасня ўключна.